Якасць адукацыі ў нашай краіне большасць беларусаў ацэньваюць на добра і выдатна

6 октября 2013

Пра гэта сведчаць даныя даследавання, праведзенага інстытутам сацыялогіі Акадэміі навук. На пытанне ці задаволеныя вы атрыманай адукацыяй амаль 60% апытаных адказалі сцвярджальна. Высока ацэньваюць беларусы і ўзровень падрыхтоўкі будучых спецыялістаў у навучальных установах. Больш як 60% апытаных адказалі, што ім хапае атрыманых ведаў для выканання прафесійных абавязкаў. Сацыёлагі Акадэміі навук таксама спыталіся пра тое, якіх жыццёвых мэт дапамагае дасягнуць адукацыя. Дык вось пераважная большасць - 73% - упэўненыя, што яна дапамагае зрабіць кар'еру. Для 71% - гэта магчымасць знайсці прэстыжную працу. 62% лічаць адукацыю залогам матэрыяльнага дабрабыту.


Даныя беларускіх навукоўцаў пацвярджаюць высновы экспертаў ААН. У індэксе чалавечага развіцця сёлета Беларусь паднялася адразу на 15 пунктаў і заняла 50-ае месца з амаль 200. Беларусь пакінула за сабой усе краіны СНД і ўвайшла ў лік дзяржаў з высокім узроўнем чалавечага развіцця. І адным з ключавых крытэрыяў гэтай высокай ацэнкі з'яўляецца менавіта магчымасць атрымання якаснай адукацыі.