Якасць бытавых паслуг у раённых цэнтрах палепшыцца

25 марта 2014
Адпаведную праграму распрацавала Міністэрства гандлю. Толькі за мінулы год у краіне адкрылася больш за тысячу новых аб'ектаў бытавога абслугоўвання і створана каля 2 тысяч рабочых месцаў. А вось на 1500 чалавек у сельскай мясцовасці пакуль толькі адзін Дом быту. Становішча абяцаюць выправіць ужо сёлета.

Да выязной формы абслугоўвання прыцягнутае 50 суб'ектаў недзяржаўнай формы ўласнасці. За мінулы год аб'ём бытавых паслуг насельніцтву склаў звыш 7 трыльёнаў рублёў.