Якасныя камунальныя паслугі на трэць таннейшыя за рыначныя.

25 июля 2015

Такога паказчыка дабіваліся работнікі гарадской жыллёвай гаспадаркі. За сем месяцаў гэтага года сталічныя ЖЭСы аказалі платныя бытавыя паслугі на суму 27 мільярдаў рублёў – гэта значыць попыт на майстроў з дзяржаўных арганізацый павялічваецца. Адной з прычын такога паказчыку стала рэформа ЖКГ, якая з пачатку вясны дзейнічае ў двух раёнах Мінска. Надзея Сербіненка даведалася, як працуе сістэма платных бытавых паслуг.

Рыхтаваць высокакласных спецыялістаў па аказанні платных бытавых паслуг ужо ў наступным годзе будуць тут. Мінскі прафесійна-тэхнічны каледж будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі хутка пачне выпускаць хаўс-майстроў. У навучальнай установе з'явіцца і сучасны рэсурсны цэнтр – на гэтай эксперыментальнай пляцоўцы навучэнцы змогуць атрымаць практычныя навыкі.

Эксперымент па падрыхтоўцы хаўс-майстроў сябе апраўдаў. Зараз функцыі рабочых у ЖЭСах строга размежаваныя: хаўс-майстры абслугоўваюць жылыя дамы, пад'езды і падвалы, падтрымліваюць камунікацыі дома ў спраўным стане. А вось у кватэрах жыхароў ўхіляць непаладкі могуць толькі спецыялізаваныя брыгады.

Жыллёвыя службы Мінска выконваюць амаль дзве тысячы розных відаў работ – ад сантэхнічных да складаных рамонтных. Пры гэтым кошт платных паслуг ЖЭСа прыкладна на 30% ніжэйшы за сярэднярыначны па горадзе.

Платныя бытавыя паслугі набываюць усё большую папулярнасць у мінчан. Каб замяніць разетку ці адрамантаваць вадаправодны кран, жыхары ўсё часцей сталі звяртацца ў свае ЖЭСы. Гэта – гарантыя адэкватнай цаны і якасці паслугі .

За сем месяцаў гэтага года сталічныя ЖЭСы аказалі платныя бытавыя паслугі на суму 27 мільярдаў рублёў. У спісе найбольш запатрабаваных паслуг – комплексны рамонт кватэр, сантэхнічныя і электрамантажныя работы, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый. Пры гэтым плаціць жыхар павінен толькі за рамонт, які праводзіцца ў яго кватэры.

Павышэнне якасці бытавых паслуг - вынік рэформы ЖКГ, якая з пачатку вясны дзейнічае ў двух раёнах Мінска. Эксперымент станоўча ўплывае ў першую чаргу на якасць камунальных паслуг.

Дзякуючы рэформе ЖКГ усе ўдзельнікі працэсу абслугоўвання жылфонду будуць зацікаўленыя ў якасным выкананні работ. У залежнасці ад таго, ці будзе задаволены кліент, будзе карэкціравацца і прэмія работніка.