Якасную медыцыну развіваюць для жыхароў сельскай мясцовасці ў Мінскай вобласці

16 марта 2022
Стаматалагічны кабінет і лабараторыя, фізіяпрацэдуры і дзённы стацыянар. Комплексную і якасную медыцыну развіваюць у Мінскай вобласці, у тым ліку і ў сельскай мясцовасці. Акцэнт на амбулаторыі. Валевачоўская, напрыклад, працуе шэсць дзён на тыдзень. Абслугоўвае адразу 12 вёсак  Чэрвеньскага раёна (а гэта амаль 1 700 пацыентаў). На прыём звяртаюцца як дарослыя, так і дзеці. Ёсць таксама магчымасць агляду і лячэння з выездам дадому.

Зараз у раённай структуры аховы здароўя 5 амбулаторый. Меддапамогу жыхарам сельскай мясцовасці таксама аказваюць 16 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Усяго Чэрвеньская ЦРБ абслугоўвае амаль 33 тысячы чалавек.