Да Зямлі рухаецца гіганцкі астэроід

19 апреля 2017

Да Зямлі рухаецца гіганцкі астэроід: сёння ноччу ён праляціць на самай блізкай адлегласці ад нашай планеты за апошнія 400 гадоў - каля 2 мільёнаў кіламетраў. Пры гэтым спецыялисты запэўніваюць, што для нас нябеснае цела мае нулявы ўзровень небяспекі. За палётам астэроіда можна будзе назіраць без спецыяльнага абсталявання. Падыдзе любы аматарскі тэлескоп. Пакуль жа фота нябеснага цела апублікавала амерыканскае аэракасмічнае агенцтва. Па форме астэроід-гігант падобны на гантэлю або боцік. Дыяметр буйной часткі - звыш 600 метраў.