Да юбілею Беларускага дома друку прайшла цырымонія гашэння маркіраванага канверта

6 декабря 2017

Сёння да юбілею Беларускага дома друку прайшла цырымонія памятнага гашэння маркіраванага канверта з літарнай маркай "А". Намінал маркі адпавядае тарыфу на перасыланне простага ліста масай да 20 грамаў у межах Беларусі. Характэрна, што ліст можна адправіць толькі сёння. А ўжо заўтра гэты маркіраваны канверт, выпушчаны тыражом 30 тысяч экзэмпляраў, стане філатэлістычным матэрыялам.

Раман Алейнік, гендырэктар выдавецтва "Беларускі дом друку": "Гашэнне ўрачыстае канверта - гэта як узнагарода прадпрыемству, узнагарода гістарычным дасягненням нашага прадпрыемства. Бо на канверце азначана "Выдавецтва "Беларускі дом друку" - 100 гадоў, хоць мы значна старэйшыя. Мы ж выраслі з Губернскай друкарні, якая ў 17 годзе была перададзеная ў вядзенне савета народных камісараў".

Дом друку - гэта флагман айчыннай паліграфіі. Тут штомесяц выпускаецца каля 40 мільёнаў асобнікаў газет, 4 мільёнаў рэкламных брашур. У тым ліку за год выпушчана больш як 2 мільёны кніг, а выпуск упаковачнай прадукцыі перасягнуў 300 мільёнаў экзэмпляраў. Тут падпісаная ў свет Канстытуцыя Беларусі і тут жа друкуюцца нашы пашпарты.