Да Вечнага агню ляглі кветкі ад прадстаўнікоў дзяржаўнай улады і ветэранаў

2 июля 2019

Рэспубліканская акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" набывае небывалы маштаб. Па ўсёй краіне да абеліскаў і мемарыялаў людзі нясуць кветкі і аддаюць даніну памяці загінуўшым героям. У Мінску ля  манумента Перамогі адна дэлегацыя змяняе другую, каб пакланіцца памяці нашых гераічных продкаў і ўшанаваць іх хвілінай маўчання. Да Вечнага агню ляглі кветкі ад прадстаўнікоў дзяржаўнай улады і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Кветкі да абеліска на плошчы Перамогі ўсклаў і прэм'ер-міністр з жонкай. Акцыя да 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дэманструе пераемнасць пакаленняў. Актыўны ўдзел у ёй прымаюць ветэраны, моладзь, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, творчых арганізацый краіны. Далучыцца можа і любы беларус.