Да навучальнага года дзесяць новых аб'ектаў адукацыі

19 августа 2013

Да пачатку навучальнага года ў Беларусі ўвядуць у эксплуатацыю дзесяць новых аб'ектаў адукацыі. Сярод іх тры сярэднія школы і адзін дзіцячы сад. Усе падрыхтоўчыя работы будуць завершаныя да 29 жніўня. А ўжо 2 верасня ў беларускіх школах і ВНУ пачнуцца заняткі ў больш чым двух мільёнаў навучэнцаў і студэнтаў.