У гаспадарках Беларусі, якія спецыялізуюцца на прамысловым вырошчванні лекавай травы, пачалася ўборачная кампанія. Першую з палёў прыбіраюць рамонак. У "Саўгасе "Вялікае Мажэйкава" Шчучынскага раёна пад гэтую культуру адведзена каля 250 га. Кветкавы ўраджай аграрыі плануюць атрымаць хоць і не рэкордны, адбілася засуха, але якасны. Кветкі цалкам набралі лекавыя ўласцівасці. Ужо гатовага рамонку хопіць, каб задаволіць патрэбнасці ўнутранага рынку. Падрабязнасці ў рэпартажы Юрыя Карняловіча (падрабязнасці ў відэа).
Уборку рамонка пачалі гаспадаркі Беларусі - якія разлікі на кветкавы ўраджай
20 июня 2023













