Да тысяч прыхільнікаў вадохрышчанскай традыцыі далучыліся і супрацоўнікі Агенцтва тэленавін

19 Студзеня 2017

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць адно з галоўных хрысціянскіх святаў – Вадохрышча або Богаяўленне. Лічыцца, што ў вадохрышчанскую куццю звычайная вада ператвараецца і можа вылечваць любыя хваробы. Яшчэ ўначы тысячы праваслаўных вернікаў акунуліся ў ваду. Старажытная традыцыя стала свайго роду абрадам і для вайскоўцаў унутраных войскаў. Ужо не першы год падчас гэтага светлага свята байцы прыязджаюць да купелі недалёка ад вёскі ля Кургана Славы, каб далучыцца да праваслаўнага звычаю.

Да тысяч прыхільнікаў вадохрышчанскай традыцыі далучыліся і супрацоўнікі Агенцтва тэленавін. Паколькі акунацца прыходзяць не толькі прафесійныя маржы, але і навічкі, ля кожнай купелі дзяжураць медыкі і ратавальнікі. Яны пры неабходнасці прыйдуць на дапамогу. А ваенная кухня прапаноўвае гарачую гарбату.