На волю на чатырох лапах

17 ноября 2016

У Гродзенскім раёне выратаванага ад браканьераў барсука выпусцілі ў дзікую прыроду. Звера з Чырвонай кнігі Беларусі знясіленым некалькі тыдняў таму знайшлі ў лесе школьнікі. Барсук заблытаўся ў сіле. Пасля лячэння і рэабілітацыі дзікага звера адвезлі назад у лес.

Браканьеры расстаўляюць пасткі на дзікіх звяроў рэгулярна. Жывёл знішчаюць дзеля меха і гаючых уласцівасцяў барсучынага тлушчу.