Да суботніка ў Беларусі далучыліся Васіль Жарко і Уладзімір Сямашка

22 апреля 2017

Да суботніка ў Беларусі таксама далучыліся віцэ-прэм'еры нашай краіны Васіль Жарко і Уладзімір Сямашка. Больш як паўсотні працаўнікоў апарата Савета Міністраў сёння з 8 раніцы працуюць у Батанічным садзе. Самы зялёны парк сталіцы рыхтуюць да летняга сезона - тут саджаюць дрэвы, прыбіраюць смецце і фарбуюць лавы.