Да стэлы "Мінск - горад-герой" леглі кветкі ад першага віцэ-прэм'ера Беларусі

7 мая 2020
Па ўсёй краіне працягваецца марафон памяці. Жывыя кветкі да месцаў воінскай славы ва ўсіх кутках Беларусі ўскладаюць прадстаўнікі ўлады, найбуйнейшыя грамадскія арганізацыі і проста неабыякавыя беларусы.

Аддаць даніну памяці загінуўшым воінам - святы доўг. Да стэлы "Мінск - горад-герой" сёння леглі кветкі ад першага віцэ-прэм'ера. Разбурэнні ў нашай краіне  былі вялізныя. Шкода ў тыя адносна далёкія гады была нанесена каласальная. Акрамя вялізнай колькасці чалавечых ахвяр была цалкам разбураная эканоміка. Знішчаныя 10 000 прадпрыемстваў, 9 000 калгасаў і саўгасаў, цалкам разбураная сацыяльная інфраструктура: знішчаныя дзіцячыя сады і школы. Неабходныя былі дзесяцігоддзі, каб пабудаваць Беларусь амаль з нуля. Пра гэта, упэўнены Дзмітрый Крутой, трэба памятаць не толькі ў юбілейныя даты, трэба цаніць тых, хто абараніў волю для нас і аднавіў краіну з руін. 

Да акцыі сёння далучылася і беларуская міліцыя. Тут перад святам ля абеліска "Мінск - горад-герой" уручылі афіцэрскія пагоны і прысвоілі чарговыя спецыяльныя званні. Дарэчы, такая традыцыя была заснаваная салдатамі Перамогі.