Да старту вучэнняў Захад-2013 усё гатова

10 сентября 2013

Падрыхтоўка да стратэгічных вучэнняў Беларусі і Расіі Захад-2013 завяршаецца. Сёння чарговы чыгуначны эшалон з Маскоўскай вобласці прыбывае ў Брэст. У рэгіёне ваенныя манеўры пройдуць на трох палігонах.


Вучэнні Захад-2013 стартуюць 20 верасня на тэрыторыі Беларусі і Калінінградскай вобласці Расіі. У сумесным марш-кідку возьмуць удзел каля 13 000 ваенных, больш за 350 адзінак баявой тэхнікі.