Да школьнага сезона падарункі атрымалі хлопчыкі і дзяўчынкі з дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Лагойску

28 августа 2019

Менш як тыдзень застаецца да пачатку навучальнага года. Сёння  да школьнага сезона падарункі атрымалі хлопчыкі і дзяўчынкі з дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Лагойску. Акрамя навучальнага прыладдзя і тэматычных гульняў, дзецям падарылі вялізны торт і выступленне цыркавых артыстаў, а бацькі атрымалі матэрыяльную дапамогу. Сёлета ў сям'і Літвяковых, якая выхоўвае семярых дзяцей,  двое першаклашак. Свята прайшло ў рамках дабрачыннага сацыяльнага праекта "Беларусьбанк. Бацькоўскі дом". За 11 гадоў банкам было пабудавана ў краіне 16 катэджаў для прыёмных сямей, якія выхоўваюць дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў. Сёння ў іх пражывае 150 дзяцей. 

Віншаванне дзяцей са шматдзетных сямей, сацыяльных прытулкаў і дамоў-інтэрнатаў з рознымі святамі - даўняя традыцыя Беларусбанка. Чарговы, 17-ы, дом сямейнага тыпу з'явіцца ў горадзе Верхнядзвінску ўжо ў наступным годзе.