У Беларусі на ўсю моц працягваецца падрыхтоўка да новага навучальнага года. Засталося ледзь больш як тры тыдні. Пашпарты гатоўнасці атрымаюць толькі ў Магілёўскай вобласці 765 устаноў. У тым ліку Асіповіцкая сярэдняя школа №4. Яна была зачыненая з-за аварыйных пліт на даху. Зараз тут ідуць мантажныя працы. Што датычыцца Горацкага раёна - тут на падрыхтоўку ўстаноў адукацыі накіравана больш як 270 тысяч рублёў.
Уладзімір Лебедзеў, начальнік аддзела па адукацыі Горацкага райвыканкама: "Маштабны рамонт у нас ва ўстановах - у Паршынскім УВК. Перафарбоўваем фасад. У гарадской сярэдняй школе сантэхніку мяняем цалкам. Мяняем дах у гарадскім дзіцячым садзе. Дзіцячы сад "Казка" - таксама мяняем часткова дах".
У Магілёве таксама чакаюць да першага верасня адкрыццяў - расхіне дзверы новая сярэдняя школа, разлічаная на тысячу школьнікаў.
Да верасня ў Беларусі адкрыецца восем новых школ
5 августа 2019













