Да рамонту дарожнага палатна прыступілі ў КПП Брузгі

19 июля 2013

Да рамонту дарожнага палатна прыступілі ў КПП Брузгі на беларуска-польскай мяжы. Працы прадоўжацца тут да 8 жніўня. У гэты час пропуск аўтамабіляў будзе праходзіць па дзвюх палосах руху замест чатырох у абодвух напрамках. Мытнікі рэкамендуюць вадзіцелям улічваць гэта пры выбары маршруту.