У трох рэгіёнах краіны эпідсітуацыя дазваляе паэтапна выводзіць некаторыя аддзяленні з кавіднага рэжыму. Сёння да звыклай працы вярнуўся другі хірургічны корпус Віцебскага абласнога анкадыспансера. Да гэтага ён быў задзейнічаны для лячэння пацыентаў з каранавірусам. Напярэдадні тут правялі поўную дэзінфекцыю. Каля 200 ложкаў перапрафіліраваны для аказання планавай дапамогі. Сёлета ў корпусе завяршылася мадэрнізацыя - сучаснае абсталяванне, аперблок, лабараторыя - усё гэта дазваляе аказваць высокатэхналагічную дапамогу пацыентам.
Медыкі адзначаюць, што ўсё больш людзей уключаюцца ў кампанію па імунізацыі. На поўначы краіны адкрыліся дзесяць дадатковых пунктаў вакцынацыі.













