Да прадстаўнікоў улады можна звярнуцца напрамую і падчас зімніх святаў

30 декабря 2019
Першыя ў новым годзе прамыя тэлефонныя лініі пройдуць чацвёртага студзеня. У сталіцы з дзевяці да дванаццаці гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць мэр Мінска Анатоль Сівак.  А ў Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае старшыня абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці працуе кожную суботу.