Да прадстаўнікоў улады можна звярнуцца напроста у суботу - 9 лістапада

5 ноября 2019
Знайсці дакладныя адказы на спрэчныя пытанні прапануюць падчас тэлефонных ліній. Чарговая сувязь у суботу - 9 лістапада.

З 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама  Фёдар Рымашэўскі. 

А ў Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Іван Маркевіч. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці працуе кожную суботу.