Да прадстаўнікоў улады можна звярнуцца напроста 23 лістапада

22 ноября 2019
Знайсці дакладныя адказы на спрэчныя пытанні прапануюць падчас тэлефонных ліній. Чарговая сувязь заўтра - 23 лістапада.

З 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць старшыня Мінскага савета дэпутатаў Васіль Панасюк. 

А ў Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Мікалай Рагашчук. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці працуе кожную суботу.