Да прадстаўнікоў улады можна звярнуцца напрамую

4 сентября 2018

Знайсці дакладныя адказы на няпростыя або спрэчныя пытанні прапануюць падчас тэлефонных ліній. Чарговая сувязь - у суботу, 8 верасня.

З 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Крапак.

У цэнтральным рэгіёне прымаць званкі будзе кіраўнік спраў аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч. Звярнуцца з заўвагамі і прапановамі таксама можна да апоўдня. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці адбываецца кожную суботу.