Да прадстаўнікоў улады можна звярнуцца напрамую

30 августа 2019
Знайсці дакладныя адказы на спрэчныя пытанні  можна падчас тэлефонных ліній. Чарговая сувязь  у гэту суботу. У сталіцы заўтра з 9 да 12  гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі. 

А ў Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці арганізуецца кожную суботу.