Да прадстаўнікоў улады можна звярнуцца напрамую

27 августа 2019
Знайсці дакладныя адказы на спрэчныя пытанні прапануюць падчас тэлефонных ліній. Чарговая сувязь у суботу, 31 жніўня.

З 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі.

А ў Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. Нагадаем, прамая  тэлефонная  сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці працуе кожную суботу.