Да старшыні Мінскага аблвыканкама сёння звярнуліся жыхары Слуцка

6 февраля 2019

Актуальныя камунальныя і зямельныя пытанні напрамую губернатару. Са сваімі праблемамі да старшыні Мінскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі сёння звярнуліся жыхары Слуцка.

На адной з вуліц ужо які месяц не могуць вырашыць транспартную праблему. Пасля рэканструкцыі трасы Мінск - Салігорск змянілі маршрут грамадскага транспарту. У выніку да бліжэйшага прыпыначнага пункта жыхары вымушаны ісці пешшу больш за кіламетр па аўтамабільнай дарозе, не абсталяванай тратуарамі і асвятленнем.

Пытанне ўзята на кантроль. Даручэнне губернатара - знайсці максімальна зручнае рашэнне для ўсіх жыхароў.

Сярод іншых тэм, з якімі звярталіся жыхары Слуцкага раёна, - працаўладкаванне і зямельныя пытанні.