Да святкавання Дня Перамогі ў Мінску запланаваны 80 мерапрыемстваў

2 мая 2019

"Беларусь памятае..." Да святкавання Дня Перамогі ў Мінску запланаваны 80 мерапрыемстваў. Пляцоўка  ля манумента Перамогі стане галоўнай - раніцай да Вечнага агню ўскладуць кветкі, а ўвечары  падчас вялікага канцэрта  загучаць песні ваенных гадоў. А ў Верхнім горадзе  9 Мая разгорнуцца сапраўдныя баталіі падчас рэканструкцый. Для моладзі Музей Вялікай Айчыннай падрыхтаваў тэматычны квест  "Па слядах Вялікай Перамогі". Святочная праграма запланавана ў кожным раёне сталіцы. Па традыцыі яркім акордам святкавання будзе салют. У сталіцы сёлета яго дадуць з  шасці пунктаў. Пачнецца яскравая феерыя  ў 23:00. У неба  адправяцца 30 залпаў.