Да пасольства Расіі ў Беларусі працягваюць несці кветкі

28 марта 2018

Да пасольства Расіі ў Беларусі працягваюць несці кветкі, а ля ўвахода пакідаць запіскі і цацкі ў памяць аб трагедыі ў Кемераве.

Агульны боль братэрскіх народаў на вялікім плакаце з надпісам: "Кемерава - мы з табой!". Яго ўстанавілі сёння раніцай. Тут жа арганізавана спецыяльная пляцоўка - беларусы становяцца ў чаргу, каб падзяліць боль незаменнай страты з роднымі і блізкімі загінуўшых. Словы спагады і смутку ў кнізе спачуванняў пакідаюць прадстаўнікі ўлады, кіраўнікі ўстаноў і грамадскіх арганізацый.

Наталля Качанава, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: "Сёння ў нашай краіне прыспушчаны флагі дзяржаўныя, адменены забаўныя тэлепраграмы. Мы смуткуем разам з расійскім народам. Беларускі народ і расійскі народ - гэта самыя дружалюбныя людзі, і ў бядзе, і ў радасці мы разам".