Да патрыятычнай эстафеты сёння далучыўся Слуцк

5 мая 2020
Даніну памяці аддалі ў мемарыяльным комплексе па вуліцы 14-ці Партызан. Там, у брацкай магіле больш за 400 воінаў. Успомніць тых, хто падарыў свабоду і мірнае неба, прыйшлі прадстаўнікі розных арганізацый і жыхары горада. У знак падзякі да Вечнага агню яны ўсклалі кветкі. І па традыцыі, напярэдадні Дня Перамогі, у Слуцку высадзілі яблыневую алею. 

Таксама сёння ўрачыста адкрылі тэматычную фотаэкспазіцыю ў народным гісторыка-этнаграфічным музеі Слуцкага дзяржаўнага каледжа.