Практычныя навыкі курсанты 4 курса авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі Беларусі ўдасканальваюць на базе Віцебскага аэраклуба. За плячамі будучых асаў ужо 200 гадзін налёту. Вучэбна-трэніровачныя палёты праходзяць з 9 вечара да 2 ночы. У неба курсанты ўзнімаюць верталёты Мі-2. Віцебскі аэраклуб імя Аляксандра Гараўца ўжо больш чым 20 гадоў з'яўляецца базай падрыхтоўкі курсантаў-авіятараў. Некалькі месяцаў у годзе тут праводзяць тыя, хто выбраў спецыяльнасць "лётчык верталёта".
Адпрацоўку начных палётаў пачалі будучыя лётчыкі верталёта
14 августа 2020













