Бальніцы і паліклінікі перайшлі на новую форму працы

10 ноября 2020

Да новай хвалі інфекцыйных захворванняў беларускія медыкі гатовы. Бальніцы і паліклінікі ўжо перайшлі на новую форму працы. Максімальна размежавалі патокі пацыентаў, а спецыяльныя брыгады працуюць з кожным пэўным выпадкам інфіцыравання. Вядома, у першую чаргу медыкам дапамагае ўсвядомленае стаўленне саміх людзей. Важна выконваць усе рэкамендацыі. Так, на сённяшні дзень ужо паправіліся 91 646 пацыентаў, у якіх быў выяўлены COVID-19. Усяго праведзена звыш 2 720 000 даследаванняў. Падрабязней - Юрый Карняловіч (відэа).