Не звесці вачэй ад высокага мастацтва. Сёння беларускія выставачныя пляцоўкі далучацца да "Ночы музеяў". Гэта сусветная акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў, які адзначаецца 18 мая. Традыцыйна сёння выставачныя пляцоўкі зменяць свой графік працы - экспазіцыі будуць даступныя для наведвальнікаў пасля заходу. Музеі падрыхтавалі спецыяльную праграму, фарматы розныя. Гэта не толькі новыя экспазіцыі, але і інтэрактыўныя праграмы, майстар-класы, квэсты, гульні, канцэрты. "Ноч музеяў" у Беларусі пройдзе ўжо 17-ы раз. Усяго ў нашай краіне дзейнічаюць каля 160 музеяў, сярод самых наведвальных - мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Да "Ночы музеяў" сёння далучацца беларускія пляцоўкі
22 мая 2021













