Да пачатку II Еўрапейскіх гульняў Мінск удасканальвае транспартную інфраструктуру

13 марта 2018

Прапускная здольнасць асноўных праспектаў будзе павялічана за кошт аптымізацыі работы святлафораў. А каб спартсмены і афіцыйныя дэлегацыі маглі хутка дабрацца да асноўных спартыўных арэн, на праспектах Пераможцаў, Незалежнасці, Дзяржынскага на час будзе адведзена асобная паласа руху.

У Мінску пачалі курсіраваць і першыя брэндзіраваныя да II Еўрагульняў аўтобусы. Іх дызайн вытрыманы ў сімволіцы спаборніцтваў. Рухаюцца яны па загружаных маршрутах - №№ 1 і 100.