Да маніторынгу цэнаў ва ўсіх рэгіёнах падключыліся і сенатары

15 октября 2020

План работы, а таксама пералік тавараў, кошт якіх пастаянна ў полі зроку, сёння абмеркавалі анлайн на пасяджэнні профільнай камісіі. Працаваць будуць у цеснай звязцы з МАРГ, Камітэтам дзяржкантролю, прафсаюзамі і Белстатам, каб разам аналізаваць сабраныя звесткі. Пытанні цэнаўтварэння на кантролі і прэзідэнта, і ўрада. Усім органам дзяржкіравання даручана кантраляваць дынаміку змянення цэнаў на тыя ці іншыя прадукты, каб не дапускаць неабгрунтаваных счачкоў і дэфіцыту.

Асаблівая ўвага штодзённым таварам спажывецкага кошыка, а таксама антысептыкам і маскам, на якія павялічваецца попыт. Кожны месяц уся сабраная інфармацыя будзе абагульняцца.