Да Міжнароднага дня абароны дзяцей школьнікі арганізавалі незвычайную акцыю

1 июня 2016

Бездакорна выконваць правілы дарожнага руху абяцаю. Такую клятву далі вадзіцелі непаўналетнім удзельнікам дарожнага руху. Да Міжнароднага дня абароны дзяцей школьнікі арганізавалі незвычайную акцыю. Абяцанні вадзіцелі занатоўвалі сімвалічна на дзіцячых далонях. Наўзамен вадзіцелі атрымалі памяткі ад інспектараў ДАІ, а таксама дыскі з апошняй версіяй правіл дарожнага руху.

І нагадаем, у Мінскай вобласці ДАІ працягвае аперацыю «Увага, дзеці!» Да пятага чэрвеня вадзіцелям неабходна рухацца з уключанымі фарамі і днём.