Да Міжнароднага дня тыгра сталічны заапарк праводзіць творчы конкурс

12 июля 2019

Дзіцячы малюнак абмяняць на білет. Да Міжнароднага дня тыгра сталічны заапарк праводзіць творчы конкурс. Да 23 ліпеня дзецям ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў прапаноўваюць намаляваць тыгра, а затым абмяняць малюнак на білет у заапарк. Падчас "паласатай" вечарыны 27 ліпеня падвядуць вынікі конкурсу і ўзнагародзяць пераможцаў. Таксама гасцей чакаюць квэсты і паказальнае кармленне тыграў.