Да марафону віншаванняў прыгожых дам далучыліся супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі

8 марта 2019

Дзяўчатам за рулём сёння не варта было хвалявацца наконт спынення – аўтааматаркам жадаюць добрай дарогі. Акрамя таго, падраздзяленне "Страла" сёння адарыла ўвагай і пешаходаў. Акрамя шчырых пажаданняў дзяўчаты атрымалі кветкі і прыемныя сувеніры. Адзначым, што за час своеасаблівай акцыі супрацоўнікі дарожнай міліцыі не выявілі ніводнага парушэння. 

Сяргей Заранік, намеснік камандзіра спецпадраздзялення па гарантаванні дарожнай бяспекі ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама: "Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя наогул не падзяляе катэгорыю вадзіцеля жанчына або мужчына, але са свайго вялікага вопыту хацелася б зазначыць, што жанчына - гэта вельмі дысцыплінаваны вадзіцель. Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя ў асобе спецпадраздзялення па гарантаванні дарожнай бяспекі віншуе ўдзельнікаў дарожнага руху, дакладней жанчын, якія кіруюць ТС, а таксама пешаходаў з іх выдатным Жаночым днём і жадае вялізнага шчасця, сямейнага дабрабыту і каб мара, якая ёсць, спраўдзілася". 

Такія акцыі напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ўжо сталі добрай традыцыяй. 8 Сакавіка інспектары ДАІ максімальна лаяльныя да жанчын за рулём: дробныя парушэнні могуць і прабачыць.