Да марафона добрых спраў "Нашы дзеці" далучыліся вайскоўцы

16 декабря 2018

Факультэт унутраных войскаў арганізаваў канцэрт для выхаванцаў дзіцячага гарадка Ленінскага раёна Мінска. Яркія нумары і палымяныя песні стварылі навагодні настрой для паўсотні дзяцей. У канцы вечара юным гасцям уручылі падарункі. Гэта не толькі цацкі і цукеркі, але і бытавая тэхніка для дзіцячага дома. Але галоўнае, гавораць арганізатары мерапрыемства, гэта, вядома, клопат, увага і душэўная атмасфера.

Акцыя "Нашы дзеці" стартавала ў пачатку гэтага тыдня і падоўжыцца да 11 студзеня. Падарункі к святам атрымаюць больш за 15 000 дзяцей па ўсёй краіне.