Зімовая казка для самых маленькіх гледачоў. Да марафона дабра "Нашы дзеці" сёння далучыліся акцёры Моладзевага тэатра эстрады.
У сапраўдную "Навагоднюю акадэмію" ператварыўся нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа". Як вучацца будучыя зімовыя чараўнікі і хто ахоўвае навагоднія гадзіннікі? Госці музычнага спектакля разам з казачнымі персанажамі адправіліся ў вялікае падарожжа.
У гэтыя перадсвяточныя дні добрую эстафету падхопліваюць у розных кутках краіны - праходзяць канцэрты, спектаклі, экскурсіі. Так, толькі ў сталіцы запланавана больш як паўтысячы мерапрыемстваў. І сёння ж у госці да самых маленькіх беларусаў прыедуць прадстаўнікі Міністэрства працы, Міністэрства інфармацыі і іншых ведамстваў і арганізацый.













