Да летняга сезона працягваюць прыбіраць пляжы і вадаёмы

3 мая 2018

Так, ужо чацвёрты год запар паводле ініцыятывы Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў у краіне праводзіцца акцыя "Чысты вадаём". Удзельнікі экафлэшмоба ўжо ачысцілі ад смецця каля тысячы кіламетраў берагавой лініі ўздоўж Заслаўскага, Смалявіцкага, Пятровіцкага, Цнянскага вадасховішчаў, на рэках Вяча, Пціч і іншых акваторыях вобласці.

Падчас акцыі праводзяцца і прафілактычныя гутаркі, найперш з рыбакамі. Менавіта яны часцей за ўсё пакідаюць пасля сябе смецце. Дарэчы, за гэта можна атрымаць штраф - да 460 рублёў.