Да канца года ў сталіцы адкрыюцца тры гатэлі агульнай колькасцю на 640 месцаў. Новыя аб'екты будуць бюджэтнымі, катэгорыі "тры зоркі". Яны размешчаны ў цэнтры сталіцы на вуліцах Зыбіцкай, Леніна і праспекце Пераможцаў. Будаўніцтва двух аб'ектаў як раз завершана. Дарэчы, увядзенне бязвізавага рэжыму станоўча паўплывала на загрузку аб'ектаў гасцінічнай інфраструктуры горада. За першае паўгоддзе ў гатэлях сталіцы спынілася больш за 320 тысяч гасцей.
Дарэчы, да 2020 года ў сталіцы запланавана адкрыццё яшчэ дзевяці гасцініц. Нагадаем, гатэльная сетка Мінска зараз налічвае 49 аб'ектаў.













