Да генеральнай рэпетыцыі парада да Дня Незалежнасці ўсё гатова

23 июня 2017

Учора ў Мінску прайшоў чарговы прагон роты ганаровай варты. Яго ўнікальнасць у тым, што гэта фінальны, дзе рота трэніравалася самастойна. Бо ўжо заўтра на пляцоўку перад стэлай "Мінск - горад-герой" выйдуць пешыя разлікі і ваенная тэхніка. Адзначым, дзясяткі адзінак баявых машын праедуць не толькі па праспекце Машэрава, але і па ўсім маршруце ад Уручча да цэнтра горада. 

Прамую трансляцыю ваеннага парада і моладзевага шэсця "Будучыню Радзімы ствараць маладым" да Дня Незалежнасці Беларусі пакажуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Пачатак трансляцыі 3 ліпеня ў 10 раніцы.