Да Еўрапейскіх алімпійскіх гульняў ў 2019 годзе гасцініцы будаваць не будуць

9 ноября 2016

Да Еўрапейскіх алімпійскіх гульняў, якія Мінск прыме ў 2019 годзе, дадатковыя гасцініцы і хостэлы будаваць не будуць. Пра гэта сёння паведаміў начальнік упраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання Мінгарвыканкама падчас прэс-канферэнцыі. Паводле слоў спецыяліста, у сталіцы дастаткова апартаментаў, каб адначасова размясціць атлетаў і турыстаў. Дарэчы, зараз у горадзе 48 гасцінічных комплексаў рознай зорнасці і 5 хостэлаў, запаўняльнасць якіх складае больш за 40 %. Між тым у Мінску на стадыі будаўніцтва ля 10 гасцінічных комплексаў, у тым ліку на праспекце Пераможцаў, вуліцах Маякоўскага і Кастрычніцкай.

Юрый Натычка, начальнік упраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама: "Яшчэ адзін кірунак, які пачынае развівацца - гэта так званы MICE-турызм. Г.з.. комплекс паслуг, якія аказваюцца на базе гасцінічных прадпрыемстваў, - ад правядзення сходу, канферэнцый, нарады, семінара да рассялення і харчавання. Нізкі сезон у гасцінічным бізнесе Мінска - гэта, вядома, лета. Гэта мы добра разумеем. Дзелавая актыўнасць згасае. Дзелавых турыстаў - бізнесменаў мы, вядома, страчваем. Але тым не менш гэта папаўняецца загрузкай, якая з'яўляецца ў верасні, лістападзе і, адпаведна, на Новы год".

Дарэчы, Мінск штогод лідзіруе ў рэйтынгу найбольш прывабных краін для адпачынку на зімовыя святы ў суседзяў, найперш у расіян.