Да Еўрапейскіх гульняў распрацаваны экалагічны даведнік па Мінску

6 июня 2019

У даведніку для турыста сабраныя самыя цікавыя зялёныя аб'екты сталіцы - паркі, экасцежкі, заказнікі. З указаннем, як дабрацца і што паглядзець. Інфармацыя прадстаўленая на рускай і англійскай мовах. 

Удзельнікі і госці Гульняў атрымаюць даведнікі бясплатна.

Даведнікі перададуць у дырэкцыю Еўрапейскіх гульняў і будуць распаўсюджваць бясплатна сярод удзельнікаў і гасцей спартыўнага форуму. Даступна і анлайн-версія, яе можна знайсці на сайце Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.