Да дажджоў і ветру сёння ноччу ў Беларусі дададуцца першыя замаразкі

25 сентября 2018

Уплыў цыклону адчулі і беларусы. "Фаб’ен" перадаў правы каляндарнай восені. Да дажджоў і ветру сёння ноччу дададуцца і першыя замаразкі.

Месцамі тэмпература апусціцца да мінус 3 градусаў.

У сераду і чацвер захаваецца штармавое папярэджанне з-за моцнага ветру.

Ратавальнікі заклікаюць быць асцярожнымі. Непагадзь не прайшла бясследна. За мінулую ноч амаль паўтысячы населеных пунктаў засталіся без святла. Праўда, усе адключэнні былі аператыўна ліквідаваны. Толькі ў Брэсцкай вобласці павалена больш за 20 дрэў. Згодна з папярэднім прагнозам, аслабне вецер толькі да выхадных.