Да Дароў вешчуноў збіраюцца паломнікі з усёй краіны

21 января 2014

200 паломнікаў з Віцебска сёння раніцай выехалі ў сталіцу, каб дакрануцца да адной з галоўных святынь хрысціянскага свету - Дароў вешчуноў. Першапачаткова планавалася два аўтобусы, але ахвочых пакланіцца святыні настолькі шмат, што прыйшлося павялічыць колькасць рэйсаў да дзесяці. Многія жыхары паўночнага рэгіёну дабіраюцца да сталіцы самастойна. Вернікаў не спыняе ні далёкая дарога, ні моцныя маразы.


Усяго ад Віцебскай епархіі паломніцтва да Дароў вешчуноў здзейсняць больш за паўтысячы вернікаў, прадстаўнікоў духавенства, навучэнцаў Віцебскай духоўнай семінарыі.