Да чэмпіянату свету па хакеі грамадскага транспарту стане больш як на дзесяць аўтобусных маршрутаў

6 октября 2013
Дадатковыя рэйсы пройдуць праз славутасці сталіцы і звяжуць дзве галоўныя арэны. На новых маршрутах будуць прыпынкі каля гасцініц, станцый метро, студэнцкай вёскі. Шлях распрацоўваўся такім чынам, каб госці хакейнай сталіцы не толькі пазнаёміліся з сусветным спартыўным мерапрыемствам, але і адчулі культурны дух галоўнага горада нашай краіны.