Да акцыі "У славу агульнай Перамогі" далучылася Нарвегія

3 декабря 2019
У рамках акцыі памяці "У славу агульнай Перамогі"  за мяжой праходзяць цырымоніі ўзяцця  зямлі  з месцаў воінскай славы ў краінах, вызваленых Савецкай арміяй. Першым пунктам стаў  манумент загінуўшым савецкім воінам  на могілках "Вестрэ Граўлюнд" у Осла. Сёння ў суправаджэнні ганаровай варты Узброеных сіл Нарвегіі  прадстаўнік Каралеўскай гвардыі перадаў паслу Беларусі Дзмітрыю Мірончыку  капсулу з зямлёй. Яна была сабрана ля помніка загінуўшым савецкім воінам для закладкі ў крыпту храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. Цырымонія адбудзецца ў маі будучага года.