Да акцыі "Нашы дзеці" далучыўся і касманаўт Алег Навіцкі

21 декабря 2017

Акцыя "Нашы дзеці" працягвае падарожжа па краіне.

Сёння падарункі ад касманаўта, выхадца Беларусі, Алега Навіцкага прымалі выхаванцы дома сямейнага тыпу Святланы і Аляксандра Канаваленка. Жыве вялікая сям'я ў аграгарадку Гарадзец Шклоўскага раёна. Тут выхоўваюць пецярых прыёмных дзяцей. У пачатку года яны пабывалі ў Каралёве. Тады ім атрымалася пагутарыць з касманаўтам Навіцкім, калі ён знаходзіўся на арбіце. Зараз візіт у адказ.

Навагоднім падарункам для вялікай сям'і стаў набор бытавой тэхнікі.