Да акцыі "Нашы дзеці" далучыліся вайскоўцы

18 декабря 2015

У гасцях у выхаванцаў Андрэеўскага дзіцячага дома пабываў міністр абароны Беларусі. Андрэй Раўкоў разам з іншымі вайскоўцамі павіншавалі дзяцей з надыходзячым Новым годам і паднеслі ім падарункі. Са святочнай праграмай перад выхаванцамі дзіцячага дома выступілі артысты Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл і дзіцячай студыі "Зорачка". Андрэеўскі дзіцячы дом і ваеннае ведамства аб'ядноўвае даўняе і трывалае сяброўства, а аказанне дапамогі дзецям стала добрай традыцыяй.

Традыцыйным стала штогадовае наведванне выхаванцамі Андрэеўскага дзіцячага дома Мінскага сувораўскага вучылішча і Драматычнага тэатра беларускай арміі. Таксама сёлета дзеці пабывалі ў музеі Гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Аналагічная культурная праграма вызначаная і на наступны год.