Да акцыі "Чысты лес" далучыліся больш за 38 тысяч добраахвотнікаў па ўсёй краіне

21 октября 2018

Працавалі напярэдадні беларусы і ў лясным фондзе. Да акцыі "Чысты лес" далучыліся больш за 38 тысяч добраахвотнікаў па ўсёй краіне. Яны прыбіралі смецце ўздоўж прыдарожных палос, добраўпарадкоўвалі дэндрапаркі, чысцілі прыбярэжныя зоны, даглядалі мемарыялы. Удзел у экамарафоне прынялі кіраўнікі органаў дзяржкіравання, прадстаўнікі працоўных калектываў, студэнты. Па выніках акцыі вывезена больш за 7,5 тысячы кубаметраў смецця, высаджана звыш мільёна саджанцаў. Асноўная мэта мерапрыемства, якое адбылося восьмы раз, прыцягнуць увагу да неабходнасці беражлівых адносін да галоўнага прыроднага рэсурсу краіны - лесу. Цяперашняя акцыя прымеркавана да Года малой радзімы.